БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў фінал турніра ў Марбельі

9.04.2011 / 18:06

nn.by

На тэнісным турніры, што праходзіць у іспанскай Марбельі, Вікторыя Азаранка ў паўфінале выйграла ў італьянкі Сары Эрані -- 6:2, 6:1.

У фінале беларуска ў нядзелю згуляе з румынскай тэнісісткай Ірынай Бегу, што ў паўфінале выйграла ў расіянкі Святланы Кузняцовай -- 3:6, 7:6, 6:4.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Азаранка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі, здабыўшы свой шосты ў кар'еры тытул у індывідуальным разрадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула