Хвіліна маўчання па ахвярах выбуху ў метро
Некалькі сотняў людзей прыйшлі да прыступак станцыі метро «Кастрычніцкая» каб успомніць ахвяр выбуху «чорнага панядзелка» у мінскім метро.
Ідэя ускласці кветкі сёння а 17.54 узнікла ўчора вечарам у сацыяльных сетках. Роўна праз суткі пасля выбуху жыхары горада прыносілі знічы і кветкі да прыступак метро, каб аддаць данінуну памяці ахвярам выбуху. Людзі доўга не стаялі -- моўчкі клалі кветкі, запальвалі знічы і сыходзілі...
Людзі неслі кветкі цэлы дзень.
А 17.54 сабралася больш за 200 чалавек.
Мінакі неслі свечкі і кветкі.
Пад вечар месца для кветак і знічоў на калонах ужо бракавала.
Людзі прыходзілі сем'ямі і з дзецьмі.
Большасць моўчкі клала кветкі, запальвала знічы і сыходзіла.
Хвіліна маўчання.
Супрацьлеглы ўваход у метро таксама быў засланы дываном з кветак.
Мінакі занялі ўсю шырыню ходнікаў каля Кастрычніцкай.
Некаторыя не стрымлівалі слёз.