БЕЛ Ł РУС

У Мінску, але не ў Беларусі сёння Дзень жалобы

13.04.2011 / 09:40

БелТА

На большасці будынкаў Мінска вывешаныя прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі з жалобнымі стужкамі.

У сувязі з трагедыяй у Мінскім метрапалітэне ў сталіцы 13 красавіка абшвешчана Днём жалобы па загінулых у выніку выбуху. На большасці будынкаў Мінска вывешаныя прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі з жалобнымі стужкамі.

Да канца тыдня ў Мінску адменены забаўляльныя мерапрыемствы.

Сёння на могілках Калодзішчы адбудуцца першыя пахаванні загінулых. Пахаванне большасці загінулых адбудуцца ў чацвер, 14 красавіка, на Паўночных могілках, Калодзішчах і Атоліне (Мінскі раён)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула