БЕЛ Ł РУС

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда: На расследаванне тэракта кінуты найлепшыя сілы

13.04.2011 / 10:34

На расследаванне тэракта ў мінскім метро кінуты найлепшыя сілы, заявіў у эфіры АНТ у праграме «Адкрыты фармат» 12 красавіка намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Ён заклікаў грамадзян набрацца цярпення.

Калінковіч нагадаў, што ў Беларусі за тэрарызм прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротная кара. У іншых краінах, дзе няма смяротнай кары, — пажыццёвае зняволенне.

Паводле даных медыкаў, на месца здарэння — станцыю метро «Кастрычніцкая» — вечарам 11 красавіка выязджалі амаль 100 машын хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелыя накіроўваліся ў 15 бальніц.

Варта адзначыць, што сярод праблем, абазначаных вядучымі ў пачатку праграмы, не абмяркоўвалася, чаму падобнае злачынства стала магчымым у Беларусі, чаму яго не атрымалася прадухіліць.

Паводле інфармацыі вядучых, на праграму патэлефанавала 165 тысяч чалавек. Кошт званка — 2 тысячы рублёў. Сродкі будуць накіраваныя на дапамогу пацярпелым у выніку тэракта ў метро.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула