БЕЛ Ł РУС

Фрыстайліст Дзьмітры Рак непрытомны ў кітайскай больніцы

13.12.2006 / 20:17

Зьмітрака даставілі ў непрытомным стане ў шпіталь пасьля таго, як ён няўдала прызямліўся пасьля скачка. Мэдыкі канстатавалі кровазьліцьцё ў мозг.

Дзьмітры Рак быў дастаўлены ў непрытомным стане ў мясцовы шпіталь пасьля таго, як няўдала прызямліўся пасьля скачка.

Ёсьць дзьве вэрсіі здарэньня. Паводле «Прессбола», Дзьмітры Рак пры выкананьні скачка зачапіў падбародзьдзе, а пасьля выкананьня нумару паведаміў доктару, што пачуваецца блага.

БелТА прыводзіць іншыя факты. Рак выканаў скачок і выказаў жаданьне працягнуць трэніровачныя заняткі, але доктар агледзеў Дзьмітрыя і не дазволіў скакаць.

Цяпер фрыстайліст ляжыць у мясцовай больніцы і дагэтуль не аптытомнеў. Мэдыкі канстатавалі ў беларуса кровазьліцьцё ў мозг. У клініцы таксама знаходзіцца доктар зборнай Беларусі па фрыстайле Уладзімер Даронін.

Між тым, на першым этапе Кубку сьвету беларусы выйгралі два мэдалі, Аляксей Грышын і Цімафей Сьлівец заваявалі «бронзу» і «срэбра» адпаведна. Дзьмітры Рак паказаў на спаборніцтвах 22-і вынік і займаеў агульным заліку Кубку сьвету 26-е месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула