БЕЛ Ł РУС

Эўропа гатовая рэалізаваць плян Маршала для Беларусі

13.12.2006 / 21:07

Канкрэтнае напаўненьне своеасаблівага «пляну Маршала» для Беларусі было абмеркавана сёньня ў Страсбуры на сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з эўрапейскім камісарам па замежных сувязях і эўрапейскай палітыцы суседства Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.

Еўропа гатова рэалізоўваць план эканамічнай падтрымкі Беларусі, пасля таго як у краіне распачнуцца працэсы дэмакратызацыі. Канкрэтнае напаўненне своеасаблівага «плана Маршала» для Беларусі было абмеркавана сёння ў Страсбуры на сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з сябрам Еўрапейскай Камісіі па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Фэрэра-Вальднэр.

Аляксандр Мілінкевіч назваў перамовы з Бенітай Фэрэра-Вальднэр надзвычай прадуктыўнымі і падкрэсліў, што спд. Фэрэра-Вальднэр «выдатна валодае беларускімі рэаліямі». Галоўнай тэмай размовы была супольная падрыхтоўка Еўрасаюзам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі плана эканамічнай дапамогі нашай дзяржаве.

— Гэта будзе своеасаблівы «план Маршала» для Беларусі. Які ахопіць энергетычную, інвестыцыйную, сацыяльную ды іншыя сферы гаспадаркі. Еўропа канкрэтызуе сваё пасланне беларускаму народу, а мы ў сваю чаргу працуем над перспектывамі паспяховага развіцця нашай краіны, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, Еўрапейская камісія таксама распачынае шырокую падтрымку праектаў тэле- і радыёвяшчання на Беларусь, моладзевых абменаў, праграм падтрымкі рэпрэсаваных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула