Барозу: Нельга ўдзельнічаць у Мытным саюзе і ў зоне свабоднага гандлю з Еўропай адначасова
Украіна не можа адначасова інтэгравацца ў Мытны саюз і мець усёабдымную зону свабоднага гандлю з Еўрапейскім саюзам, заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.
«Немагчыма інтэгравацца ў Мытны саюз і ў той жа час мець паглыбленую і усёабдымную зону свабоднага гандлю», — заявіў Барозу ў панядзелак у Кіеве на сумеснай
У сваю чаргу, Януковіч упэўнены, што супрацоўніцтва Украіны з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана не перашкодзіць стварэнню зоны свабоднага гандлю з Еўрапейскім саюзам.Паводле словаў Януковіча, Украіна будзе шукаць аптымальныя формы супрацоўніцтва з Мытным саюзам. Раней ён заяўляў пра намер супрацоўнічаць з Мытным саюзам па формуле «3 +1».
«Упэўнены ў тым, што гэта не толькі не будзе перашкодай для стварэння зоны свабоднага гандлю з ЕС, але і будзе спрыяць у будучыні інтэграцыйнаму працэсу на еўраазіяцкай прасторы», — сказаў Януковіч на сустрэчы з Барозу.