БЕЛ Ł РУС

Падлічылі страты ад тэракта ў мінскім метро

19.04.2011 / 10:07

Яны склалі 4 мільярды рублёў.

Страты, што панёс «Мінсктранс» у сувязі з выбухам у Мінскім метрапалітэне 11 красавіка, ацэньваюцца ў 4 млрд рублёў.

Як паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў, папярэдняя сума шкоды прадпрыемства «Мінсктранс» — каля 4 млрд рублёў. «Гэта выдаткі па ўзнаўленні рухомага саставу метро, а таксама станцый падземкі», — сказаў Васільеў. Акрамя таго, метрапалітэн атрымаў страты ад прастою, бо першая лінія не працавала двое сутак пасля тэракта. Сталічныя транспартнікі панеслі страты праз вывад на лінію дадатковай колькасці аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў.

Як адзначыў Васільеў, агульная сума страт ад тэракта будзе вызначана пазней, калі з’явяцца даныя аб’ёме фінансавых сродкаў, накіраваных на аказанне матэрыяльнай дапамогі пацярпелым, аплату бальнічных лістоў, рэабілітацыю і г.д.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула