БЕЛ Ł РУС

Рэдактар дзяржаўнай газеты заклікае пакараць незалежных журналістаў

19.04.2011 / 10:57

«Улада трывала доўга. Але… надышоў момант, калі за словы трэба адказваць».

Рэдактар баранавіцкай выканкамаўскай газеты «Наш край» Міхаіл Шубіч выступіў у сваёй газеце з артыкулам «Зло павінна быць пакарана».

Гаворачы пра выбух у сталічным метро і злачынцаў, ён акцэнтуе ўвагу на тое, што незалежныя СМІ падаюць інфармацыю не так, як трэба, і заклікае пакараць іншадумцаў.

«Да гэтага ішло. Гэту разбэшчанасць, якая збіралася на розных «незалежных» сайтах, у друкаваных СМІ дакладнага толку, улада трывала доўга. Але… надышоў момант, калі за словы трэба адказваць», — піша Шубіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула