БЕЛ Ł РУС

Чатырохгадовы хлопчык выпаў з 10-га паверха. Дактары змагаюцца за яго жыццё

21.04.2011 / 00:27

Хлопчык — інвалід па зроку. Відаць, гэта быў няшчасны выпадак.

Чатырохгадовы хлопчык выпаў з 10 паверха аднаго з дамоў у Мінску. Няшчасны выпадак здарыўся 18 красавіка. Пасля падзення хлопчык спрабаваў рухацца.

Відавочцы выклікалі хуткую дапамогу, якая і забрала дзіця ў бальніцу. Следам за лекарамі прыехала міліцыя.

Дзіця цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, і дактары змагаюцца за яго жыццё.

Сям’я, у якой расце хлопчык, характарызуецца станоўча, бацькі добра ставяцца да дзетак — у сям’і таксама ёсць брат-блізнюк і старэйшая сястрычка. Сам хлопчык — інвалід па зроку. Відаць, гэта быў няшчасны выпадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула