БЕЛ Ł РУС

Хакей. Перад беларускай зборнай пастаўлена задача трапіць у васьмёрку

21.04.2011 / 16:22

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец распавёў пра мэты каманды на чэмпіянаце свету ў Славакіі, які стартуе 29 красавіка.

«Наша задача — трапіць у чвэрцьфінал. Калі дасягнем гэтай мэты, будзем старацца прайсці далей. У мяне аптымістычны настрой, але адзначыў бы, што ўзровень камандаў на гэтым чэмпіянаце вышэйшы, чым на папярэднім», — сказаў Занкавец.

Трэнер таксама адзначыў, што ў другую каманду адпраўленыя Андрэй Антонаў, Іван Усенка і Аляксей Яфіменка, але яны могуць атрымаць месца ў зборнай у выпадку негатоўнасці або траўмы аднаго з хакеістаў асноўнага складу. З другой зборнай таксама рыхтуецца галкіпер Сяргей Шабанаў.

Напярэдадні ад’езду каманда таксама правяла вечар у нефармальнай абстаноўцы.

«З’ездзілі з хлопцамі на шашлык.

Атрымаўся сямейны абед. Як вы маглі бачыць па гатоўнасці хакеістаў на сённяшняй трэніроўцы, нічога больш гэты абед не ўключаў», — сказаў Эдуард Занкавец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула