БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра хакераў: Гэта безабразіе, але іншы раз глядзіш і ганарышся

21.04.2011 / 20:42

СГ

«Вядома ж, гэта абы-што [безабразіе], але часам глядзіш і ганарышся тым, што гэтыя людзі ўмеюць рабіць», — так выказаўся Аляксандр Лукашэнка ў часе адказаў на пытанні дэпутатаў пасля свайго звароту да нацыянальнага сходу.

«Я гляджу ўчора сюжэт — арыштавалі там нашых беларускіх хлопцаў, якія скралі там пад 200 мільёнаў тысяч даляраў у гэтых крамах. Гэта ж трэба ўлезці туды, выцягнуць і працаваць гадамі!».

Далей ён перавёў гаворку на важнасць тэхнічна падрыхтаваных спецыялістаў. Ён адзначыў, што апошні тэракт таксама расследаваўся камп’ютарнымі метадамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула