БЕЛ Ł РУС

Палажанку выклікаюць у суд у якасці сведкі

22.04.2011 / 16:34

Настассю Палажанку выклікаюць у суд па справе Кіркевіча, Хамічэнкі, Дразда, Вінаградава і Пратасені. Намесніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» павінна будзе даць паказанні па справе пра падзеі 19 снежня, ў якой праходзяць ейныя паплечнікаў.

Наста вельмі здзіўлена выклікам, бо падчас следства яна не давала ніякіх паказанняў адносна падсудных і нават не была дапытаная па гэтых эпізодах.

Размова ідзе пра пасяджэнне Кастрычніцкага суда, на якім будзе вырашацца, як пакараць маладафронтаўца Алеся Кіркевіча, а таксама Уладзіміра Хамічэнку, Дзмітрыя Дразда, Андрэя Пратасеню і Паўла Вінаградава. Суддзя Ала Булаш ужо вядома актывістам, бо менавіта яна ў 2006 годзе асудзіла Змітра Дашкевіча на паўтары гады пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула