БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку падарылі Біблію

25.04.2011 / 09:51

Аляксандр Лукашэнка ажыццяўляе рабочую паездку па рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у нядзелю ён наведаў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Петрыкаве (Гомельская вобласць). Падчас сустрэчы з вернікамі кіраўнік дзяржавы заявіў: «У мяне ёсць унікальная магчымасць у вашым доме вітаць вас. Палессе — мой улюбёны куток. Я вельмі часта бываю тут і прасякнуты тымі пачуццямі і эмоцыямі, якімі жывяце і вы».

Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам шмат казалі пра адраджэнне Палесся. «Летась мы ад адраджэння перайшлі да развіцця такога выдатнага краю. Гэта ўжо не тое Палессе. Сёння пра палешукоў, як пра людзей у лапцях і якія на астравах жывуць, гаворыцца толькі ў легендах. Упэўнены, мы ўзнімем гэту зямлю да той красы, якую яна заслугоўвае», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Кажучы пра 25-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Лукашэнка заявіў, што ў справе ліквідацыі наступстваў аварыі было зроблена нямала, але наперадзе яшчэ шмат працы, каб вярнуць забруджаныя землі да жыцця.

Лукашэнка падарыў храму абраз Маці Божай «Уладзімірская». У адказ епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан паднёс у дар кіраўніку дзяржавы абраз Уваскрэсення Хрыстовага і Біблію.

25 красавіка Лукашэнка наведае Брэсцкую вобласць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула