БЕЛ Ł РУС

ДАІ шукае дзяўчыну, якая збіла на «Пежо 307» дзіця

25.04.2011 / 14:29

19 красавіка каля 17 гадзіны 50 хв. у Мінску на мясцовым праездзе вул. Прытыцкага (паміж дамамі № 78 і № 106) невядомым аўтамабілем, як мяркуецца, «Пежо 307 SW» серабрыстага колеру, якім кіравала кіроўца-дзяўчына, быў здзейснены наезд на дзіця.

Вінаватая ў ДТЗ з месца з’ехала.

Просім відавочцаў і асоб, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй наконт гэтага здарэння, патэлефанаваць на:

222-08-40, 222-08-26, 222-25-13, 222-17-17 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула