БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшыя дні сустрэча з прэзідэнтамі Расіі і Украіны графікам Лукашэнкі не прадугледжана

25.04.2011 / 17:12

бліжэйшыя дні сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Украіны графікам Аляксандра Лукашэнкі не прадугледжана. Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.

«Нічога не плануецца. Заўтра, 26 красавіка, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Гомельскай вобласці, як гэта кожны год традыцыйна ў нас адбываецца», — сказаў Лёгкі.

Раней расійскія інфармагенцтвы паведамілі, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 26 красавіка мае намер пабываць на месцы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Заўтра я паеду ў Чарнобыль, там будзе сустрэча з маімі калегамі, а таксама з тымі, хто браў удзел у ліквідацыі аварыі», — заявіў Мядзведзеў 25 красавіка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула