БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі: толькі кожны сёмы настаўнік — мужчына

25.04.2011 / 17:21

КМ

Але мужчыны пераважаюць сярод кіруючага складу сістэмы.

Але мужчыны пераважаюць сярод кіруючага складу сістэмы.

«У Рэспубліцы Беларусь настаўнікі-мужчыны складаюць 14 працэнтаў ад агульнай колькасці, — заявіў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч. — А вось сярод начальнікаў упраўленняў ці аддзелаў адукацыі райвыканкамаў 60 працэнтаў складаюць мужчыны, сярод дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, напрыклад, у Брэсцкай вобласці, мужчынаў — 60 працэнтаў, у Мінску — 23%. Статыстыка даволі стракатая. Безумоўна, настаўнікаў-мужчын у школе малавата. Таму

Міністэрства адукацыі прымае і будзе прымаць далей канкрэтныя меры па павышэнні прэстыжу настаўніцкай працы, накіраваныя на прыцягненне мужчын для працы ва ўстановах адукацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула