БЕЛ Ł РУС

«РРБ-Банк» абмежаваў выдачу наяўных сродкаў па сваіх картках за мяжой пяццю тысячамі беларускіх рублёў у эквіваленце

26.04.2011 / 13:22

Па афіцыйным курсе гэта складае 1,64 долара і 1,13 еўра.

"З 26 красавіка 2011 года ўстанаўліваецца дзённы ліміт выдачы наяўных грашовых сродкаў у эквіваленце 5000 беларускіх рублёў, а таксама дзённы ліміт безнаяўнай аплаты тавараў і паслуг у эквіваленце 5000 беларускіх рублёў за межамі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні банка.

Абмежаванняў па аперацыях з карткамі да рахункаў у доларах ЗША і еўра няма.

У сувязі з валютным крызісам банкі ўстанавілі розныя абмежаванні на аперацыі за мяжой з пластыкавымі карткамі, намінаванымі ў беларускіх рублях (дзённыя ліміты, павелічэнне камісіі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула