БЕЛ Ł РУС

Сям'я просіць журналістаў не прыязджаць на пахаванне Вольгі Дашкевіч

27.04.2011 / 11:04

СГ

Абноўлена.

Такое жаданне мужа спн. Дашкевіч, Вячаслава.

Спачуванні і словы падтрымкі Вячаславу Дашкевічу можна накіраваць на адрас: 222932, вул. 8 Сакавіка, д. 37, кв. 6, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць.

Сваякі Змітра Дашкевіча просяць дазволіць яму прыехаць з турмы на пахаванне маці.

Сэрца Вольгі Дашкевіч спынілася ўночы на 26 красавіка. Ёй было ўсяго 54 гады, яна не хварэла. Вось толькі сэрца за Змітра...

***

Бацькі Змітра Дашкевіча пражылі разам 32 гады. Гэтую дату яны адзначылі два тыдні таму. Абодва працавалі журналістамі. Сям’я шмат вандравала. Зміцер нарадзіўся на Гомельшчыне, потым Дашкевічы пераехалі на Далёкі Ўсход у Магаданскую вобласць. А праз пяць год вярнуліся ў Беларусь, пасяліліся ў Старых Дарогах (Мінская вобласць). У Дашкевічаў сціплая двухпакаёўка.

Апошнія месяцы Вольга Дашкевіч моцна перажывала за сына, кепска сябе адчувала, з-за чаго не змагла прыехаць на суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула