БЕЛ Ł РУС

Дашкевічу прысуд пакінулі бязь зьменаў

15.12.2006 / 11:54

ЮД, АГ

абнолена: фотарэпартаж

Скарга сёньня разглядалася ў Менскім гарадзкім судзе

Сёньня, 15 сьнежня, у Менскім гарадзкім судзе разглядалася скарга Зьмітра Дашкевіча. Нагадаем, што 1 лістапада лідэра "Маладога фронту" пакаралі зьняволеньнем на паўтара году за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Зьміцер Дашкевіч цяпер знаходзіцца ў Шклоўскай папраўчай калёніі і на паседжаньні не прысутнічаў.

Скарга Зьмітра Дашкевіча сёньня не была задаволена, і прысуд пакінуты бязь зьменаў.

Дарэчы бацька хлопца, Вячаслаў Дашкевіч, сёньня атрымаў дазвол на спатканьне з сынам і мяркуе празь некалькі дзён паехаць у Шклоў -- цяпер хлопец знаходзіцца ў карантыне, і сустрэчы забаронены. Днямі да яго не пусьцілі адваката

Два дзясяткі маладафронтаўцаў прыйшлі сёньня пад суд маральна падтрымаць Зьмітра і ягоных родных. Яны дасталі партрэты хлопца, але празь некалькі хвілін міліцыя папрасіла спыніць акцыю. Паводле старой беларускай традыцыі, акцыя маладых людзей была зьнята на плёнку чалавекам у цывільным.

Фота Юліі Дарашкевіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула