БЕЛ Ł РУС

У гэтыя хвіліны вырашаецца лёс Беларусі

15.12.2006 / 12:58

Паводле расейскае прэсы

У Маскве пачалася пасяджэньне з удзелам Лукашэнкі, Пуціна, Фрадкова, Сідорскага.

У Вялікім крамлёўскім палацы праходзіць пасяджэньне Найвышэйшага Дзяржаўнага Савета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў вузкім складзе.

Прэзыдэнты Беларусі і Расеі маюць падвесьці вынікі працы за год, прааналізаваць хаду выкананьня рашэньняў органаў саюзнай дзяржавы і накідаюць пляны на далейшую пэрспэктыву. Будзе разгледжаны і прыняты шэраг важных рашэньняў, у тым ліку зацьвярджэньне бюджэту саюзнай дзяржавы на 2007 г.

Мяркуецца таксама, што менавіта на двухбаковых перамовах будзе вызначана цана на газ, нафту і лёс кампаніі «Белтрансгаз».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула