БЕЛ Ł РУС

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з Ангелай Мэркэль

15.12.2006 / 16:45

У размове з лідэрам апазіцыі, Ангела Мэркэль адзначыла, што «Нямеччына пільна сочыць за тымі падзеямі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі».

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль. Сустрэча адбылася 14 снежня ў Бельгіі падчас з’езду Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕРР).

У размове з лідэрам апазіцыі, Ангела Мэркэль адзначыла, што «Нямеччына пільна сочыць за тымі падзеямі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі». «У інтарэсах Нямеччыны - дэмакратычная Беларусь. Наш урад гатовы ў кожную хвіліну распачаць супрацоўніцтва з вашай краінай і аказаць неабходную падтрымку, у тым ліку і эканамічную», - дадала Ангела Мэркэль.

Фота milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула