БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм баіцца ўласнага ценю + фота

4.05.2011 / 11:51

Сямён Печанко, фота Сяргея Гудзіліна

У Мінску адчынілася афіцыйная выстава «СМІ ў Беларусі». Недзяржаўныя журналісты прабіліся туды з «Нашай Нівай» і «Народнай Воляй».

Незалежныя журналісты калектыўна чытаюць "Нашу Ніву" і "Народную Волю"

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі пераразае чырвоную стужку.

Незалежныя журналісты прабіліся проста да сцэны

З газетамі -- Марына Коктыш (Народная Воля) і Алена Якжык (Салідарнасць).

Аляксандр Радзькоў і Алег Праляскоўскі.

На афіцыйную выставу «СМІ ў Беларусі», што адчынілася сёння ў НВЦ «Белэкспа» (вул. Купалы, 27), збіраліся пускаць толькі па афіцыйных запрашальніках або пры наяўнасці бэджа удзельніка стэнда выставы.

Удзельнічаюць у выставе толькі афіцыйныя СМІ, а журналістам незалежных СМІ не выдзелілі нават агульнага стэнда. Але мінулыя гады хоць доступ на выставу быў вольным і не патрабавалася афіцыйнага запрашальніка.

Беларуская асацыяцыя журналістаў, што яднае журналістаў незалежных СМІ, заклікала неабыякавых падысці да ганка выставы і выказаць свой пратэст супраць ініцыятывы Міністэрства інфармацыі зачыніць незалежныя газеты «Наша Ніва» і «Народная Воля».

12:06

А 12-й гадзіне каля дзясятка журналістаў наладзілі калектыўную чытку «Нашай Нівы» і «Народнай Волі» перад уваходам у будынак «Белэкспа». Зараз журналісты недзяржаўных СМІ спрабуюць трапіць на выставу.

12:14

Незалежныя журналісты такі трапілі ўнутр будынка і падчас выступу міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага дэманстратыўна чыталі ля сцэны «Нашу Ніву» і «Народную Волю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула