БЕЛ Ł РУС

Вандроўка ў Заходнюю Беларусь 7—9 мая. Засталося некалькі вольных месцаў

6.05.2011 / 9:24

Nashaniva.com

Магілёўскае Таварыства беларускай мовы 7–9 мая (субота-панядзелак) ладзіць вандроўку «Па Нарачанскім краі». Засталося некалькі вольных месцаў.

Падчас падарожжа на камфартабельным аўтобусе мы наведаем Крэўскі замак; старажытную Смаргонь, унікальныя храмы у Камаях, Солах і Гервятах і шэраг помнікаў архітэктуры і іншых цікавейшых мясцін Нарачаншчыны. Мы пабудзем і ў мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Францішка Багушэвіча і Міхаіла Клеафаса Агінскага, а таксама пабачым непаўторныя краявіды азёраў Нарач, Свір і ракі Вілія.

Прыкладны маршрут: Магілёў — Менск — Крэва — Наваспаск — Залессе — Смаргонь — Жодзішкі — Свір — Засвір — Шэметава — Лынтупы — Камаі — Нарач — Міхалішкі — Быстрыца — Варняны — Астравец — Гервяты — Солы — Жупраны — Мінск — Магілёў.

Вас чакаюць:

• змястоўныя экскурсіі

• добрая і шчырая кампанія

• беларускамоўнае асяроддзе

• палаткавы лагер на беразе возера ці рачулкі

• трохразовае харчаванне паходнай кухняй

• смачныя гарбата і крупнік увечары

Адпраўленне 7 мая, субота:

з Магілёва — Палац культуры вобласці (былы ДК «Хімвалакно») — 7.00

з Мінска — станцыя метро «Магілёўская» (з боку ўезда ў Мінск) — пасля 10.00

Што ўзяць з сабой у вандроўку:

1. пашпарт;

2. ёмістасць для вады (пляшка, бутэлька), кружку, талерку і лыжку;

3. сурвэткі, ножык;

4. ліхтарык;

5. нажніцы, ніткі з іголкай;

6. зменны абутак і адзежу, парасон;

7. галаўны ўбор і сукенку (жанчынам) для наведвання храмаў;

8. ручнік і купальны гарнітур, мыла, зубную пасту і шчотку.

Кантактныя тэлефоны:

Алег — 388-35-61 (Velcom); 245-64-52 (МТС)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула