Маці Севярынца змусілі зняць бел-чырвона-белую стужку ў судзе
Інцыдэнт здарыўся ў часе працэсу Някляева-Рымашэўскага ў Фрунзенскім судзе Мінска.
Дачапіўся да жанчыны маёр міліцыі Максім Грышчанка. Пры гэтым ён пагражаў жанчыне затрыманнем.
Пазней, калі Тацяна Яўгенаўна ізноў павязала стужачку, Грышчанка і іншы міліцыянт Дзмітры Курыльчук ізноўку прычапіліся да яе. Пакінуць жанчыну ў спакоі прымусіў толькі іх начальнік палкоўнік Ігар Яўсееў. На конт гэтага здарэння Тацяна Севярынец падала скаргу ў пракуратуру Менска.