БЕЛ Ł РУС

Зьняты рэдактар «Роднага слова»

15.12.2006 / 19:20

ЯК

Міхал Шавыркін, які кіраваў унікальным выданьнем ад часу яго заснаваньня, тлумачыць гэта ўмяшаньнем кіраўніцтва праўладнага саюзу пісьменьнікаў: «Відаць, гэтым спадарам вельмі хацелася друкавацца ў часопісе».

Пра тое, што галоўны рэдактар часопісу «Роднае слова» Міхал Шавыркін быў зьняты з пасады, калектыву часопісу 15 сьнежня ўранку паведаміў дарадца міністра адукацыі па сувязях з СМІ Віктар Іўчанкаў. Афіцыйная фармулёўка гучала як «звальненьне па згодзе бакоў». Сам сп. Міхал тлумачыць гэта ўмяшаньнем кіраўніцтва праўладнага Саюзу пісьменьнікаў: «Відаць, гэтым спадарам вельмі хацелася друкавацца ў часопісе. Але «Роднае слова» друкуе толькі пісьменьнікаў, чые творы ёсьць у школьнай праграме».

Сёлета ў часопісе зьяўляліся творы Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева, Сяргея Законьнікава і іншых выдомых сваёй незалежнасьцю творцаў.

Міхал Шавыркін быў галоўным рэдактарам часопісу 19 гадоў, ад самага моманту яго заснаваньня. Ён застанецца супрацоўнікам рэдакцыі. Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара прызначаная Ларыса Сагановіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула