Што пасееш...
Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Праляскоўскаму Алегу Вітольдавічу,
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Міско Андрэя Васільевіча, Міско Іраіды Васільеўны,
222160, г. Жодзіна, вул. Ціміразева, д. 16, кв. 19
Зварот
З паведамленняў СМІ мы, Міско А.В. і Міско І.В., даведаліся, што Міністэрства інфармацыі даслала ў Вышэйшы Гаспадарчы суд пазоўны ліст аб закрыцці газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».
Мы — даўнія чытачы гэтых выданняў. Спроба закрыць гэтыя СМІ груба парушае нашы канстытуцыйныя правы — у прыватнасці, права на атрыманне, захаванне і пашырэнне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі (артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Лічым, што такія дзеянні Міністэрства інфармацыі замахваюцца і на гарантаваныя Канстытуцыяй РБ свабоду меркаванняў, перакананняў і права на іх свабоднае выказванне.
Просім Міністэрства інфармацыі адазваць позвы пра спыненне выпуску газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».
Адказ на гэты зварот просім даць у парадку і ў тэрміны згодна з законам «Аб зваротах грамадзян».
Міско І.В., кандыдат сельскагаспадарчых навук;
Міско А.В., кандыдат сельскагаспадарчых навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
4 мая 2011 г.