БЕЛ Ł РУС

БТ: «Пяціканцовая зорка — сімвал распятага Хрыста»

10.05.2011 / 15:01

Сяргей Мікулевіч

Экстравагантная трактоўка афіцыйнай сімволікі на галоўным лукашэнкаўскім тэлеканале.

Адзін з сюжэтаў праграмы Першага дзяржаўнага тэлеканала «В центре вніманія» ад 8 мая быў прысвечаны Дню дзяржаўнай сімволікі.
Журналіст Андрэй Крывашэеў, які запомніўся гледачам па тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты, падаў экстравагантную трактоўку колераў дзяржаўнага сцяга. Які ён чамусьці называў «трыкалорам».
Паводле Крывашэева, зялёны колер на сцягу сімвалізуе… пакуты Хрыста. Распяцце Збаўцы, паводле журналіста, сімвалізуе і чырвоная зорка на дзяржаўным гербе.
От, не зналі таго камуністы!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула