БЕЛ Ł РУС

Суд па закрыцці «Нашай Нівы» адкладзены да моманту разгляду скаргі на трэцяе папярэджанне

11.05.2011 / 12:42

Мікола Бугай

Такі вынік папярэдняга разгляду.

Такі вынік папярэдняга разгляду справы, які адбыўся ў Вярхоўным гаспадарчым судзе 11 мая.
Суддзя Віктар Курыла задаволіў хадайніцтва адказчыка пра перанос разгляду.

Папярэдні разгляд справы аб трэцім папярэджанні, вынесеным Міністэрствам інфармацыі газеце, мае адбыцца 18 мая. Газета яго абспрэчвае ў законным парадку.

Такім чынам, працэс закрыцця газеты, ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі, зацягваецца. Аднак пакуль няма прыкмет, што лукашэнкаўцы памянялі рашэнне. Як вядома, Міністэрства інфармацыі падало ў суд пазоў з просьбай зачыніць «Нашу Ніву» і «Народную Волю» — два брэндавыя незалежныя выданні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула