БЕЛ Ł РУС

Смех у зале: Белстат сцвярджае, што інфляцыя ад пачатку года склала 10,9%

11.05.2011 / 14:20

Nashaniva.com

У Беларусі спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў красавіку 2011 г. у параўнанні з сакавіком 2011 г. павялічыліся на 4,5%, з снежнем 2010 г. -- на 10,9%, паведамляе Белстат.

У гадавым вылічэнні (да красавіка мінулага года) інфляцыя склала 18,1%.

Прагноз на 2011 год прадугледжваў абмежаванне росту спажывецкіх цэн у межах 7,5-8,5%.

Гэтыя лічбы выклікаюць горкую ўсмешку. За апошні месяц цэны на многія прадукты выраслі на 30-100%. Практычна не засталося тавараў і прадуктаў, якія не падаражэлі б.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула