БЕЛ Ł РУС

Канцэрт Стынга ў Мінску адменены «з-за складанай фінансавай сітуацыі» ў краіне

11.05.2011 / 16:52

Праз дрэнны продаж білетаў агенцтва перанесла яго ў Вільню.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў канцэртным агенцтве Allstars, якое займалася арганізацыяй выступлення.

Канцэрт павінен быў адбыцца 27 чэрвеня ў «Мінск-Арэне», але з-за дрэннага продажу білетаў агенцтва перанесла яго ў Вільню. Плануецца таксама, што для беларускіх прыхільнікаў будзе арганізаваны тур у Літву. Усе жадаючыя могуць звяртацца ў агенцтва.

Арганізатары раяць здаваць білеты на мінскі канцэрт спевака, паколькі ў Вільні яны не будуць дзейнічаць. Нагадаем,

кошт білетаў на шоу у Мінску складала ад 150 тыс. да 1,5 млн. рублёў.

Канцэртнае агенцтва Allstars з`яўляецца адным з арганізатараў канцэрта Шакіры, якая, тым не менш, выступіць у беларускай сталіцы. Кошт білетаў на яе канцэрт застаецца ранейшым.

Нагадаем, Стынг ужо выступаў у «Мінск-Арэне» 18 верасня 2010 года з праграмай Symphonicity. Ён даў амаль трохгадзінны канцэрт, выканаўшы найлепшыя хіты ў новай сімфанічнай аранжыроўцы. Пятнаццацітысячная зала спарткомплекса была практычна поўная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула