БЕЛ Ł РУС

Украіна ўзначаліла Камітэт міністраў Рады Еўропы

11.05.2011 / 22:01

У Турцыі сёння ў рамках Стамбульскага 121-га міністэрскага пасяджэння Камітэта міністраў Рады Еўропы адбылася цырымонія перадачы Украіне старшынства ў Камітэце міністраў Рады Еўропы.
Украінскую дэлегацыю на гэтым мерапрыемстве ўзначальвае міністр замежных спраў Канстанцін Грышчанка.

Падчас свайго старшынства Украіна будзе забяспечваць паслядоўнасць у дасягненні мэтаў і прыярытэтаў дзейнасці Арганізацыі — умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне вяршэнства права і абарона правоў чалавека. Украінскае старшынства плануе ажыццявіць шэраг практычных крокаў па працягу рэалізацыі асноўных прыярытэтаў дзейнасці Рады Еўропы, а таксама будзе накіроўваць сваю дзейнасць на ўзмацненне палітычнай ролі Рады Еўропы ў сістэме еўрапейскіх інстытуцый, здольнасці Арганізацыі эфектыўна рэагаваць на выклікі цяперашняга часу і выконваць сваю місію захавання і абароны агульнаеўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў.

У рамках старшынства Украіна мае намер засяродзіць дзейнасць на такіх прыярытэтах як абарона правоў дзяцей, правы чалавека і вяршэнства права ў кантэксце дэмакратыі і стабільнасці ў Еўропе, умацаванне і развіццё мясцовай дэмакратыі.

Старшынства Украіны ў Камітэце міністраў Рады Еўропы, якое працягнецца да лістапада 2011 года, стане першым за амаль шаснаццацігадовым гісторыю членства Украіны ў Арганізацыі, адзначылі ў МЗС краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула