БЕЛ Ł РУС

Змітра Бандарэнку перавялі на «Валадарку»

12.05.2011 / 14:00

12 мая з ім сустрэлася жонка Вольга.

Палітвязня Змітра Бандарэнку, якога засудзілі на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, 10 мая перавялі з СІЗА КДБ у турму на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта сайту Хартыя97 паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. 12 траўня яна змагла сустрэцца з мужам у турме.

Па словах Вольгі, умовы ўтрымання на Валадарцы «ў чымсьці лепшыя, у чымсьці горшыя». Так, Змітру Бандарэнку дагэтуль не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Яго бальнічная карта засталася ў КДБ, і палітвязень фармальна для адміністрацыі Валадаркі з’яўляецца здаровым.

Жонка кажа, што ў выпадку, калі касацыйная скарга не будзе здаволеная, Бандарэнку накіруюць у папраўчую калонію № 15 у Магілёве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула