БЕЛ Ł РУС

«Дэтройт» Руслана Салея выбыў з барацьбы за Кубак Стэнлі

13.05.2011 / 09:38

nn.by

«Дэтройт Рэд Уінгз», за які выступае беларускі легіянер Руслан Салей, прайграў у сёмым матчы «Сан-Хасэ» з лікам 2:3 і прайграў серыю 3:4.

Салей правёў на пляцоўцы 16 хвілін 42 секунды

«Дэтройт» першыя тры матчы прайграў, потым здолеў звесці серыю ўнічыю.

Такім чынам у фінале Заходняй канферэнцыі згуляюць «Ванкувер» і «Сан-Хасэ», у фінале Усхода — «Бостан» і «Тампа».

Беларусы ў Кубку Стэнлі 2010/2011

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 12 матчаў, 5 (0+5) балаў;

Руслан Салей (Дэтройт) — 11 матчаў, 1 (1+0) бал;

Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 6 матчаў, 2 (2+0) балы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула