БЕЛ Ł РУС

Восенню будуць названыя лаўрэаты першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі

14.05.2011 / 10:05

Лаўрэаты першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі будуць вызначаныя восенню, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская.

Паводле яе слоў, заключны конкурсны этап па вызначэнні лаўрэатаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбудзецца падчас адкрыцця тэатральнага сезона 2011–2012 гадоў. Напрыканцы верасня запланавана правядзенне конкурснага тыдня, на працягу якога на вядучых тэатральных пляцоўках сталіцы будуць паказаныя спектаклі-намінанты.

На заключным этапе конкурсу будуць вызначаны пераможцы ў сямі намінацыях: «Лепшы спектакль», «Лепшая рэжысёрская работа», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка», «Лепшае музычнае афармленне спектакля» і «Лепшая сучасная беларуская пастаноўка».

Нацыянальная тэатральная прэмія заснавана Міністэрствам культуры сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў», «Беларускі саюз кампазітараў» і «Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў» дзеля падтрымкі айчыннага тэатральнага мастацтва і заахвочвання тэатральных дзеячаў, што паказалі найбольш яркія вынікі сваёй творчай працы на працягу 2009–2010 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула