БЕЛ Ł РУС

П’яны трэнер зборнай Фінляндыі зваліўся з трапа самалёта — відэа

18.05.2011 / 12:51

Фіны вярталіся дахаты пасля трыумфальнай перамогі на чэмпіянаце свету па хакеі.

Трэнер брамнікаў зборнай Фінляндыі Пасі Нурмінен зваліўся з трапа самалёта проста на чэмпіёнскі кубак.

Нурмінен спатыкнуўся на апошняй прыступцы трапа, зрабіў яшчэ некалькі крокаў і трапіў галавой проста ў чэмпіёнскі кубак, які стаяў на чырвонай дывановай дарожцы. Сведкамі падзення сталі дзясяткі відавочцаў і некалькі здымачных груп фінскіх тэлеканалаў, паколькі ў гэты момант зборную сустракалі афіцыйна. Як паведамляюць фінскія СМІ, у выніку гэтага інцыдэнту кубак атрымаў невялікую ўвагнутасць.

Зборная Фінляндыі вярталася з чэмпіянату свету па хакеі, які скончыўся для фінаў трыумфальнай перамогай у фінале над шведамі - 6:1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула