БЕЛ Ł РУС

Мадэльер Саша Варламаў стаў невыязным

18.05.2011 / 15:41

nn.by

Колькі дзён таму ён трапіў у аддзяленне бальніцы для асобаў, што здзейснілі спробу самагубства.

Колькі дзён таму ён трапіў у аддзяленне бальніцы для асобаў, што здзейснілі спробу самагубства.

Як стала вядома 17 мая, супраць вядомага беларускага дызайнера Сашы Варламава распачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у нямэтавым выкарыстанні 300 мільёнаў рублёў на працягу 2007—2010 гг, якія прызначаліся для выплаты камандзіровачных членам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзенні паказаў за межамі Беларусі ў рамках фестывалю «Млын моды».

Як паведаміў партал Naviny.by са спасылкай на самога Варламава, з яго ўзятыя падпіскі аб нявыездзе і неразгалошванні. Учора, 17 мая, у яго правялі ператрусы на працы і ў дома. Па словах Варламава, яго ўжо не адзін раз выклікалі да следчага.

Раней у інтэрв’ю парталу TUT.BY, дызайнер расказаў, што не ведае, як разлічыцца з мадэлямі, бо грошы выдзелілі на 50 чалавек, а ў паказах удзельнічала 250. Паводле TUT.BY, на наступны дзень пасля закрыцця сёлетняга фестывалю «Млын моды», мадэльер трапіў у аддзяленне бальніцы для асобаў, што здзейснілі спробу самагубства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула