БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў: Украіне трэба выбіраць між ЕС і Расіяй

18.05.2011 / 19:20

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сёння заявіў, што надышоў час, каб Украіна вызначылася, хоча яна ўмацоўваць сувязі з суседняй Расіяй або імкнуцца да цяснейшай інтэграцыі з Еўрасаюзам.
Выступаючы на вялікай прэс-канферэнцыі, расійскі прэзідэнт сказаў, што «нельга быць паўсюль, трэба выбіраць: тут або там».

Мядзведзеў зноў сцьвердзіў, што еўрапейскія памкненні Украіны ўскладняць яе ўступленне ў Мытны саюз, які Расія будуе з Казахстанам і Беларуссю. За год свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч спрабуе ўтрымаць раўнавагу, імкнучыся паляпшаць дачыненні з Масквой і разам з тым развіваць сувязі з Еўропай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула