БЕЛ Ł РУС

Пабіліся ў краме за тэлевізар

21.05.2011 / 18:38

+ фота паўпустых паліцаў у гарадзенскіх крамах.

У Гродне пакупнікі не падзялілі тэлевізар. Акрамя тэхнікі, гарадзенцы скупляюць адзенне, абутак, мэблю.

18 мая ў краме «Гарызонт» на вуліцы Ажэшкі ў Гродне два пакупнікі пабіліся за тэлевізар, бо абодва прэтэндавалі на набыццё адной і той жа мадэлі.

Гарадзенцы размятаюцьз крамаў побытавую тэхніку.

Гарадзенцы размятаюцьз крамаў побытавую тэхніку.

Гарадзенцы размятаюцьз крамаў побытавую тэхніку.

Як пацвердзіў адзін з прадаўцоў, вынікам бойкі стаў выклік супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе Блог Гродно.

Дарэчы, на сёння ў Гродне назіраецца ажыятаж на ўсе тавары працяглага карыстання, а таксама на прадукты, якія могуць захоўвацца адносна доўга. Паліцы той самай крамы «Гарызонт» кажуць пра многае ...

17 мая ў будаўнічым супермаркеце «Гема» быў сапраўдны гармідар, гродзенцы скуплялі усё запар. Не абыходзілася і без сварак.

Акрамя тэхнікі, людзі змятаюць з паліц адзенне, абутак, мэблю ...

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула