БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі санаторыя «Буг» затрымана 68-гадовая «валютчыца»

19.05.2011 / 11:33

У яе канфіскавалі 755 тыс. беларускіх і 2 тыс. расійскіх рублёў.

У Жабінкаўскім раёне на тэрыторыі санаторыя «Буг» 18 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі жанчыну, якая займалася «незаконнымі валютнымі аперацыямі».

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Васілеўскі, 68-гадовая жыхарка Пінскага раёна скупляла ў грамадзян Расіі, што адпачывалі тут, расійскія рублі. У яе канфіскавана 755 тыс. беларускіх і 2 тыс. расійскіх.

У дачыненні да затрыманай складзены пратакол па ч. 1 арт. 11.2 КоАП (парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення валютных аперацый і кантролю за іх правядзеннем). Устаноўлена, што жанчына з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. У санаторыі не адпачывае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула