БЕЛ Ł РУС

Сёння будуць вынесеныя прысуды чатыром экс-кандыдатам у прэзідэнты

20.05.2011 / 10:27

АП

Статкевічу і Усу пагражае калонія. Някляеву і Рымашэўскаму – умоўнае зняволенне.

20 мая чакаецца вынясенне прысудаў адразу чатыром былым супернікам Аляксандра Лукашэнкі – Мікалаю Статкевічу, Дзмітрыю Усу, Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму.
Першых двух пракурор папрасіў пакараць адпаведна 8 і 7 гадамі калоніі узмоцненага рэжыма, Някляева – 3 гадамі з адтэрміноўкай у 2 гады, Рымашэўскага – 2 гадамі ўмоўна.

Разам з кандыдатамі сёння будуць асуджаныя Наста Палажанка (пракурор просіць пакараць яе 1,5 гадамі ўмоўнага зняволення), Андрэй Дзмітрыеў (3 гады ўмоўна), Сяргей Вазняк (2 гады ўмоўна), Аляксандр Фядута (2 гады ўмоўна), Аляксандр Класкоўскі (8,5 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму), Аляксандр Квяткевіч (4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму), Арцём Грыбкоў (4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму), Андрэй Пазьняк (4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму) і Дзмітрый Буланаў (4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму).

Прысуды Някляеву, Рымашэўскаму, Палажанцы, Вазняку, Дзмітрыеву, Фядуце вынесе суддзя Фрунзенскага суда Менску, Жанна Жукоўская. Пачатак пасяджэння ў 16.00, адрас суда – вуліца Дуніна-Марцінкевіча 1/2 (станцыя метро «Спартыўная».

Прысуды Статкевічу, Усу, Квяткевічу, Грыбкову, Пазняку і Буланаву прагучаць таксама а 16-й гадзіне. Іх асудзіць суддзя Партызанскага суда сталіцы Людміла Грачова. Адрас суда – вуліца Сямашкі, 33.

Па стане на раніцу 20 мая асуджана за ўдзел на Плошчы 30 чалавек, сярод іх экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула