БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі КДБ пачынае вяртаць камп'ютарную тэхніку

20.05.2011 / 11:17

Учора, 19 траўня, гродзенскаму грамадскаму актывісту і праваабаронцу Віктару Сазонаву вярнулі камп’ютарную тэхніку і іншыя рэчы, забраныя пад час ператрусу 12 студзеня ў офісе па вуліцы Будзённага.

Напярэдадні яму патэлефанавалі з Гродзенскага ўпраўлення КДБ і прапанавалі забраць маёмасць. Супрацоўнік КДБ вярнуў усе рэчы, перапытаўшы пра значэнне некаторых з іх. Гродзенскія праваабаронцы спадзяюцца, што неўзабаве будуць вернутыя рэчы, забраныя пад час паслявыбарчых ператрусаў у горадзе і ў іншых грамадска-палітычных актывістаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула