БЕЛ Ł РУС

Персанальны аўдыягід будзе суправаджаць наведвальнікаў музея палаца Румянцавых-Паскевічаў

20.05.2011 / 12:10

Наведвальнікі Гомельскага палаца Румянцавых-Паскевічаў цяпер могуць скарыстацца індывідуальным партатыўным электронным экскурсаводам (аўдыягідам),
паведамілі ў палацы.

З’яўленне аўдыягіда — прыемны і доўгачаканы падарунак, які зрабіла гамяльчанам і гасцям горада адміністрацыя ўстановы культуры да Міжнароднага дня музеяў, а таксама па праекту «Гомель — культурная сталіца Беларусі і Садружнасці 2011».

Персанальны электронны экскурсавод дае магчымасць наведвальнікам атрымаць аўдыяінфармацыю аб экспазіцыі, выстаўцы і інш. Галоўная яго роля — дапамога ў атрыманні незабыўных уражанняў ад аўдыяэкскурсіі па экспазіцыі, а таксама магчымасць індывідуалізацыі агляду выставак кожным наведвальнікам.

Аўдыяэкскурсіі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля даступныя не толькі на рускай мове, але і на англійскай, нямецкай, французскай і італьянскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула