БЕЛ Ł РУС

Грузія правядзе люстрацыі былых членаў КПСС і забароніць савецкую і нацысцкую сімволіку

20.05.2011 / 20:43

Парламент Грузіі ў пятніцу ўхваліў «Хартыю свабоды», паведамляе «Грузія-online»
.

Законапраект прадугледжвае люстрацыі былых чальцоў КПСС і савецкіх спецслужбаў. Акрамя таго, хартыя прадугледжвае змену назваў населеных пунктаў, якія маюць дачыненьне да савецкага мінулага. Законам таксама забараняецца савецкая і фашысцкая сімволіка ў Грузіі.

Акрамя таго, у хартыі гаворыцца аб маніторынгу стратэгічных аб'ектаў, перамяшчэнні грузаў стратэгічнага прызначэння і кантролі за падазронымі фінансавымі аперацыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула