БЕЛ Ł РУС

Лівійская апазіцыя: Жонка і дачка Кадафі знаходзяцца ў Беларусі

21.05.2011 / 12:03

СМ

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара.

Тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара, перадае, што жонка і дачка лівійскага лідэра Муамара Кадафі знаходзяцца цяпер у Беларусі.

Пра гэта паведамляе газета «Взгляд» са спасылкай на BBC.

Раней з’явілася інфармацыя, што жонка Кадафі Сафія і яго дачка Аіша прыбылі ў Туніс у сярэдзіне мая, аднак туніскі бок абверг гэтую інфармацыю.

Старэйшы сын лівійскага лідэра Муамара Кадафі, Мухамед Муамар Кадафі, знаходзіцца на вядомым сваімі яўрэйскімі святынямі туніскім востраве Джэрба​​, паведаміла панарабская газета Аl-QudsАl-Arabi.

Мухамед Кадафі з’яўляецца кіраўніком алімпійскага Камітэта Лівіі. Ён таксама ўзначальвае Лівійскую пошту і валодае найбуйнейшай у Лівіі кампаніяй сотавай тэлефоннай сувязі.

У часе штогадовага паслання парламенту 21 красавіка Лукашэнка між іншага адзначыў, што нядаўна гаварыў па тэлефоне з Кадафі. І той запэўніваў беларускага кіраўніка, што з Лівіі ніхто не ўцякае.

Ніякіх вартых даверу пацверджанняў версіі лівійскай апазіцыі няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула