БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерку задушыў уласны сарафан

23.05.2011 / 21:52

Трагедыя здарылася ў Івацэвіцкім раёне.

Трагедыя адбылася днём 21 мая ў в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна.

«Паводле папярэдняй версіі, удушэнне 81-гадовай пенсіянеркі адбылося тады, калі жанчына выходзіла са свайго дома. На ганку яна зачапілася за металічны крук на дзвярной скрынцы, дакладней часткай сарафана і задушылася ім пад цяжарам свайго цела», - распавяла памочніца пракурора Івацэвіцкага раёна Аксана Зыблюк.

Труп пенсіянеркі знайшла жанчына, якая прыехала пагасцяваць да сваякоў, што жывуць у суседнім доме.

Праверку па факце смерці пенсіянеркі праводзіць пракуратура Івацэвіцкага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула