БЕЛ Ł РУС

Заіка: Зараз насельніцтва можа кінуцца здымаць дэпазіты

24.05.2011 / 08:23

На думку Заікі, улады не рэагавалі на сітуацыю і насельніцтва пачало само вырашаць фінансавае пытанне.

«Мы маем дзіўную сітуацыю, калі давер насельніцтва да рубля ўпаў да мінімуму, — кажа эканаміст Леанід Заіка. — Нейкія грошы ў насельніцтва яшчэ захаваліся, але асноўная частка [насельніцтва] выдатна выграбла ўсе тавары з магазінаў, купляючы нават соль і запалкі. Калі гэта не трагічна, то, прынамсі, сімптаматычна для Беларусі».

У краіне, на думку Заікі, адбываецца небяспечная з’ява — пагаршэнне манетарнай палітыкі, калі ні ўлады не рэагавалі на сітуацыю на валютным рынку краіны і насельніцтва пачало само вырашаць фінансавае пытанне. «Насельніцтва стала само мяняць долары, рублі, — зазначыў ён. — Цудоўна, што сталі ўзнікаць уласныя інстытуты фінансавых пасрэднікаў — калі не працуе дзяржава, пачынае працаваць насельніцтва».

Самае страшнае, на думку кіраўніка аналітычнага цэнтра, — калі насельніцтва пачне здымаць грошы з дэпазітных рахункаў, што падкрэсліць усеагульную няўпэўненасць ва ўласнай валюце.

Дэвальвацыя беларускага рубля на 56,3%, якая адбылася 24 мая, — гэта «проста спроба назваць нейкую велічыню, ад якой можна «танцаваць, як ад печкі», зазначыў Заіка, але гэтая спроба «вельмі запозненая».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула