Распачынаецца кампанія па зборы літаратуры для СІЗА і турмаў
Ініцыятары — маладафронтаўцы.
«Малады Фронт» (зарэгістраваны ў Чэхіі) распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.
— Калі раней маладафронтаўцы меліся займацца праблемаю выхавання дзетак з дзіцячых дамоў на грунце нацыянальнай ідэі, дык у цяперашняй сітуацыі мы вымушаны памяняць ракурс і падтрымаць палітвязняў, — паведамілі «Народнай Волі» ў
Дарэчы, кожны чалавек можа перадаць кнігу на беларускай мове ці на духовую тэматыку у «МФ», сябры якога затым падрыхтуюць невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні. Каб перадаць кнігу, напішыце на емэйл press.mfront@gmail.com.