БЕЛ Ł РУС

Пасольства Італіі: Берлусконі ў Мінск не едзе

24.05.2011 / 10:55

Прэс-сакратар МЗС Беларусі таксама не пацвердзіў планаў італьянскага прэм’ера наведаць Мінск ў канцы мая.

Пасольства Італіі паведаміла, што інфармацыя пра візіт у Беларусь прэм’ер-міністра гэтай краіны Сільвіа Берлусконі «не мае пад сабой ніякіх падставаў».

Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных таксама не пацвердзіў планаў італьянскага прэм’ера наведаць Мінск ў канцы мая.

***

Пра магчымы візіт Берлусконі ў Мінск паведаміў адвакат італьянскага прэм’ера Нікало Гедыні. У інтэрв’ю агенцтву ASNA Гедыні сказаў, што Берлусконі не здолее прысутнічаць 30 і 31 мая на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго запланаваны візіт у Беларусь.

Берлусконі наведваў Беларусь у 2009 годзе, а таксама сустракаўся з Лукашэнкам у Рыме. 30 і 31 мая суды ў Італіі разгледзяць два не звязаныя паміж сабой абвінавачанні супраць Берлусконі: у сэксуальных зносінах з непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула