БЕЛ Ł РУС

Памочнік прэзідэнта Расіі: Эканоміку Беларусі дэстабілізавалі перадвыбарчыя рашэнні

24.05.2011 / 11:16

Выбары ў Беларусі прывялі да прыняцця шэрагу рашэнняў, якія дэстабілізавалі эканамічную сітуацыю ў Беларусі, лічыць памочнік прэзідэнта РФ Аркадзь Дварковіч.

«Дапамога, якую аказвае Расія, павінная дапамагчы стабілізаваць сітуацыю. Выбары прывялі да прыняцця шэрагу рашэнняў, якія сітуацыю дэстабілізавалі», — сказаў А. Дварковіч на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Тым не менш, паводле словаў Дварковіча, сумы, якая будзе выдзеленая Беларусі ў якасці крэдыту, дастаткова, каб стабілізаваць сітуацыю.

Аднак, на думку памочніка прэзідэнта, эканамічная абстаноўка ў Беларусі залежыць, перш за ўсё, ад унутраных рашэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула